понедельник, 29 марта 2021 г.

 

АЛЕСЬ РАЗАНАЎ

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».

Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).

Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.




Свет бязмоўна дапытваецца ў мяне, куды
я іду.
Але хіба я ведаю сваю канчатковую мэту?
Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што
вымагае ад мяне жыццё:
засмяглы — п’ю ваду,
галодны — ем хлеб,
зняможаны — адпачываю,
адпачыўшы, імкнуся наперад — і апынаюся
на сваіх слядах.
Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а чалавек —
Чалавека.

АЗІРНУЎСЯ..

Азірнуўся –

нехта бяжыць па маіх слядах:
сухое лісце.



Яблык упаў...

Яблык упаў.
Шукае
галіна ранейшую раўнавагу.

Чытаць цалкам:  http://vershy.ru/content/yablyk-upau



Той крок...


Той крок,
якім я не здолеў
ступіць напрасткі,
ператвараецца ў мноства крокаў
па крузе.

Світае...

Світае.
Першай убачыла гэта зорка,
што пагасіла сваё святло.



Перажыву...

Перажыву –
і сны, і дзеі,
і шчасце (вышай галаву!..),
і здрады ўдар, і час надзеі,
і сэрца плач...
Перажыву.

Чытаць цалкам:  http://vershy.ru/content/perazhyvu

Чытаць цалкам:  http://vershy.ru/content/svitae



Чытаць цалкам:  http://vershy.ru/content/toi-krok