Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове 9 клас дыктант

Парады навучэнцам
па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў
   Любы экзамен, няхай гэта будзе выпускны або ўступны, уяўляе сабой стрэсавую сітуацыю для таго, хто яго здае. Падрыхтоўка да яго суправаджаецца высокімі эмацыянальнымі, інтэлектуальнымі і фізічнымі нагрузкамі.
   Час падрыхтоўкі да экзаменаў трэба разумна размеркаваць. Не варта займацца шмат гадзін без перапынкаў. Лепш вучыць блокамі: засвоіў тэму, замацаваў яе і адпачыў. Потым коратка паўтарыў, што завучыў, і – за новую тэму.
   Адзначце тэмы, якія вы ўжо прапрацавалі і ў якіх адчуваеце сябе ўпэўнена.
Сканцэнтруйце ўвагу на пытаннях, да якіх вы слаба падрыхтаваныя.
   Выкарыстоўвайце час, адведзены на падрыхтоўку, як мага больш эфектыўна. Новы і складаны матэрыял вучыце ў той час сутак, калі добра «думаецца», г.зн. адзначаецца высокая разумовая працаздольнасць. Звычайна гэта ранішнія гадзіны пасля добрага адпачынку.
   Да матэрыялу, які цяжка запамінаецца, неабходна вяртацца некалькі разоў. Праглядаць яго на працягу некалькіх хвілін увечары, а затым яшчэ раз раніцай.
   Каб лепш запомніць матэрыял, неабходна максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці: успрымаць тэкст і на слых, і візуальна чытаць з ліста.
   Трэніруйцеся адказваць на пытанні. Па меры таго, як вы вывучылі кожную тэму, спрабуйце адказваць на пытанні. Адказваючы на іх, вы набываеце
ўпэўненасць у сабе і зможаце адказаць на нечаканыя пытанні на экзамене.
   Пераказ тэксту сваімі словамі прыводзіць да лепшага запамінання, паколькі гэта актыўная, арганізаваная разумовая праца.
   Вельмі карысна складаць схемы і алгарытмы канкрэтных тэм і трымаць іх у памяці, а не «зазубрываць» усю тэму цалкам “ад” і “да”.
   Да экзамену лепш рыхтавацца з бацькамі, сябрам або сяброўкай: паўтараць, задаваць пытанні і адказваць на іх, «прамаўляць» увесь матэрыял.
   За некалькі дзён да экзамену “прагані” ў думках магчымыя сітуацыі на
іспытах, уяві сабе ва ўсіх дэталях абставіны будучага экзамену.
             Парадак афармлення экзаменацыйных работ
    Экзаменацыйныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы, якія ўкладваюцца адзін у адзін, са штампам установы адукацыі.
   На адбітку штампа ўстановы адукацыі запісваецца дата.
   Напрыклад:
   2 чэрвеня 2016 г.
   Пасля адбітку штампа ўстановы адукацыі прапускаецца два радкі і пасярэдзіне наступнага радка робіцца адпаведны запіс:
    Экзаменацыйная работа (дыктант)
    па беларускай мове
    вучаніцы 9 класа
    Пятровай Вольгі Сяргееўны
На другой старонцы без слова “тэма” пішацца назва дыктанта.


Коплекс заданняў для падрыхтоўкі да напісання дыктанту

Комплекс заданняў

  1. Дайце назву тэксту.
  2. Вызначце стыль тэксту.
  3. Знайдзіце ў тэксце складаназалежны сказ з даданай азначальнай, зрабіце поўны сінтаксічны разбор дадзенага сказа.

Гэта пачалося (на)досвітку двааць другога чрвеня тысча дзевяьсот сорак першага год(у,а). Гітлераўскія войскі раптоўна напалі на нашу краіну. У тую ж раніцу на (Б,б)рэскую крпасць і на горад абрушўся агонь варожай артыерыі. 3 неба пасыпаліся бомбы. Але авалодаць крпасцю (з,с)ходу як мркавала нямецкае камандванне ворагу (не)ўдалося. Гітлераўскія часці якія фарсіравалі Бу(х,г) і ўварваліс(ь,я) ў горад на кожным крок(е,у)сустракалі жрсткае с….праціўле(н,нн)е.
Мужна абаранялася (Б,б)рэская крпасць. Яе (не)шматлікі гарнзон змагася да апошняй мачымасці. Гітлераўцы прымянілі тут сваё самае новае ў той час узбраее. (Звыш)магутныя гарматныя ўстаноўкі паслалі адзін за адным фугасныя снарады.
Нава(д,т) ворагі (не)маглі (не)дзівіцца мужнасці і граізму абаронцаў крпасці.
Знясілеыя ранамі голадам і смагай героі (Б,б)рэскай крпасці трымаліся (аж,аш) да двацатых чыслаў ліпня. Пра гэта свечаць напісы на сценах. Вось адзін з іх. Ён знойдзеы ў падвале казмата (паўночна)заходняй часткі цтадэлі. (Не)вядомы грой напісаў сабрашы відаць апошні(е,я) сілы Паміраю але (не)здаюся. Бывай (Р,р)адзіма! (153)
Паводле В. Вольскага