Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове 11 клас (пераказ)

Рыхтуемся да экзамену

Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове

Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове

Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур’ёзная, грунтоўная падрыхтоўка. Пачынацца яна павінна загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.
Большасць вучняў памылкова лічаць, то галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст “слова ў слова”, важна выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці, захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна - мастацкай задачай зместу. Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей ў напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце можна перабудаваць сказ (напрыклад складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых іг.д.) Словам, знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, пераказ.
Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Якаснае напісанне работы патрабуе даволі высокага развіцця слыхавой і зрокавай памяці. Пры самастойнай падрыхтоўцы пасля таго, як напішаце пераказ праверыце яго, вярніцеся да тэксту, прааналізуйце найбольш цяжкія напісанні, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку, адзначце магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго, каб вашы веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання выконвайце работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: вы прааналізуеце моўную з’яву, успомніце адпаведнае правіла, самастойна падбераце прыклады на гэта правіла, словам, асэнсуеце, чаго вы не ведаеце і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу. Усе пытанні, якія ўзнікаюць у вас пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова занатоўвайце, каб потым задаць& іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.


Як трэба пісаць пераказ?

1. Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць якога вываду прыйсці).
2. Калі тэкст чытаецца другі раз,рабіць якія-небудз паметкі: апорныя словы спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш? Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы(як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
3. Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
4. Прачытайце, што ў вас атрымалася пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка aбо ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы.
5. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку.Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
6. Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.
7. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.

Як відаць, самаправерка пісьмовай работы – справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.

Поспехаў на экзамене!!!