вторник, 30 марта 2021 г.

 

Міжнародны мастацкі праект «Чарнобыль. Эфект спячага»


Калі: з 26 сакавіка, 2021 - 18:00 па 2 траўня, 2021 - 20:00

Дзе: Дзяржаўная ўстанова культуры змяшанага тыпу " Нацыянальны цэнтр сачаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь"
Вуліца Някрасава 3, Мінск

26 сакавіка ў 18.00 ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё міжнароднага мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Аўтар ідэі: Дзіна Даніловіч
Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Вольга Рыбчынская, Вольга Вішнёва
Удзельнікі: Казума Абара (Японія), Вольга Бубіч (Беларусь), Артур Бондар (Украіна/Расія), Дзіна Даніловіч (Беларусь), Андрэй Дубінін (Беларусь), Яўген Казюля (Беларусь), Анатоль Кляшчук (Беларусь), Сяргей Кажамякін (Беларусь), Андрэй Кузьмянок (Беларусь), Ігар Саўчанка (Беларусь), Святлана Станкевіч (Беларусь), Таццяна Ткачова (Беларусь), AORTHA (Зьміцер Ладзес) (Беларусь).

Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, які ў 2021 годзе адзначае свой юбілей – 80 гадоў з дня заснавання.

Буйнейшая тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС – здарэнне, якое змяніла свет. Праз 35 год вакол чарнобыльскай тэмы працягвае працаваць эфект скажэння прасторы і часу: сацыяльнага, палітычнага, інфармацыйнага, культуралагічнага і этычнага.

Мастацкі праект «Чарнобыль. Эфект спячага», знаходзячыся на аддаленай часавай дыстанцыі ад падзеі, даследуе поле грамадскай памяці. Што засталося ў свядомасці людзей? Як гэтыя ўспаміны змяняліся з цягам часу? Які інструментарый выкарыстоўваюць сучасныя мастакі для размовы пра аварыю і яе наступствы? Вакол якіх тэкстаў, вобразаў, сюжэтаў будуюць свае апавяданне і аналіз? Аўтары праекта па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з архівам, запазычваючы дакументальныя сведчанні мінулага, выкарыстоўваючы ўласныя матэрыялы і канструюючы версіі падзей.

Само паняцце «эфект спячага» выкарыстоўваецца ў праекце зыходзячы з некалькіх перспектыў: у якасці метафары адкладзенай, міфалагізаванай гісторыі падзеі, якая не завершана, і псіхалагічнага феномена, звязанага з маніпуляцыяй грамадскім меркаваннем і перакананнямі.

Выстава складаецца з архіўных матэрыялаў, якія састаўляюць вось куратарскага выказвання. Архіў застаецца ў аспекце свайго звычайнага існавання – у ролі «захавальніка матэрыяльных слядоў» (Пьер Нара) гістарычнай падзеі. Адначасова ён становіцца формай і часткай экспазіцыі сучасных мастакоў, трансфармуючыся з нечага, што нам, магчыма, спатрэбіцца ўзгадаць, у мастацкі аб’ект.

Апрача фатаграфіі, відэа, інсталяцыі, важным сродкам апавядання з’яўляецца гук. Sound art AORTHA (Зьміцер Ладзес), гук у праекце Андрэя Кузьмянка і Дзіны Даніловіч, архіўны запіс, перададзены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, не толькі суправаджаюць візуальную частку экспазіцыі, але і ўтвараюць з ёй цэласнасць, становяцца кампанентамі вялікага наратыву.

Серыя фотаздымкаў «Радаўніца. Чарнобыльская зона» (1989-1999) Анатоля Клешчука – з архіва галерэі візуальных мастацтваў NOVA.

Фотаздымак Яўгена Казюлі з серыі «Забароненая зона Палесся» (1988) перададзены з архіва Народнага фотаклуба «Мінск».

Суправаджальная праграма мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага» ажыццяўляецца пры падтрымцы РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Выстава працягнецца па 2 мая 2021 года.

Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны/ільготны – агульны квіток на ўсе выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-78+375 (17) 235-03-32




  

Музейныя лабірынты

Беларусь, г. Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4

Засумавалі па падарожжах? Тады ў бліжэйшы час незабыўныя прыгоды чакаюць менавіта вас! “Музейныя лабірынты. Час сямейных адкрыццяў” – праект, які ладзяць шэсць сталічных музеяў: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Беларуская хатка, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі горада Мінска і Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца сямейныя каманды (у абраным вамі складзе). Пачаць падарожжа можна з любога музея і перамяшчацца па іх у адвольным парадку. Пры наведванні першага музея сямейная каманда атрымае Пашпарт музейнага падарожніка. Далей неабходна:

  1. Прыйсці ў адзін з шасці музеяў-удзельнікаў.
  2. Прад’явіць пашпарт музейнага падарожніка.
  3. Атрымаць пуцяводнік з заданнямі.
  4. Паспяхова выканаць усе заданні.
  5. Атрымаць штамп аб праходжанні маршрута.

Усе каманды атрымаюць ад арганізатараў памятныя сувеніры. У апошнім музеі трэба пакінуць Пашпарт музейнага падарожніка з кантактнымі дадзенымі і чакаць запрашэння на ўрачыстае падвядзенне вынікаў, якое адбудзецца 29 мая 2021 года.  

Каманды, якія пройдуць маршрутам па шасці музеях і выканаюць заданні, возьмуць удзел у розыгрышы Суперпрыза ад Генеральнага партнёра праекта – Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пераможцаў чакае вандроўка па Беларусі!

Адзіны кошт наведвання любога з музеяў-удзельнікаў – 10 рублёў з каманды.

Таямнічыя і займальныя маршруты, захапляючы працэс пошуку і радасць адкрыццяў – усё гэта чакае ўдзельнікаў падчас музейных прыгод!


понедельник, 29 марта 2021 г.

 

касмічнае падароржжа ГАЛІНЫ ГОРАВАй

Мінскі Планетарый з 1 красавіка па 2 мая запрашае наведаць выставу жывапісу Галіны Горавай «Паміж міроў у зорным ззянні…». Экспазіцыя прысвечана тэме Космасу, яго хараству і велічы і прымеркавана да важнай даты. 12 красавіка міжнародная грамадскасць будзе адзначаць 60 гадоў першага палёту чалавека ў космас. Згодна творчай канцэпцыі Галіны Горавай, менавіта мастацкі вобраз дае найбольш паўнавартасную магчымасць судакранання з прыгажосцю Сусвету. Яе жывапісныя творы, прысвечаныя Космасу, – гэта спроба візуальнага асвойвання касмічнага атачэння, своеасаблівае падарожжа па планетах нашай Сонечнай сістэмы. У сваіх касмічных краявідах мастачка звычайна абапіраецца на сучасныя астранамічныя здымкі, але часам канструюе і цалкам фантастычные пейзажы.









Чытаем сучасную літаратуру.

1. Г.Янкута "Кот Шпрот"

2. А. Місько "Прыгоды Бульбобаў"

3. П. Васючэнка " Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Забалоцкага".

4. Тувэ Янсан "Мумітролі"

5. Роўлінг "Гары Потэр і філасофскі камень"



Нечаканыя факты з жыцця Максіма Багдановіча.

 

Маці засмучалася, калі Максім і ягоныя браты размаўлялі па-беларуску

У лісьце да мужа Адама Багдановіча (29-га траўня 1895 г.) Марыя Багдановіч пісала пра сваіх дзяцей: «...Вось толькі кепска, што сталі гаварыць па беларуску і часам такое слоўца ўлупяць, што хоць пад зямлю праваліся».
Сям’я Багдановічаў, 1894

Быў непаслухмяным вучнем

Ва ўспамінах бацькі: «Максім рэдка ўважліва слухаў выкладчыкаў (...). Па натуры жывы, рухавы, ён так жа трымаў сябе і ў клясе: круціўся, размаўляў з суседзямі, жартаваў, сьмяяўся (...), гуляў у шашкі (...), спазьняўся ці сыходзіў з урокаў (...), бегаў па клясе. (...) Спаскі [выкладчык — В. Дэ Эм.], гістэрычна крыкнуў:

— Багдановіч, ідзіце вон!

Максім заявіў пратэст супраць такіх недалікатных адносін і адмовіўся падпарадкавацца».


Заводзіў раманы па перапісцы, а пасьля адчуваў сябе вінаватым, калі бачыў дзяўчыну наяве

Паводле ўспамінаў Зоські Верас, Багдановіч ёй казаў: «Маю толькі адно прыкрае перажываньне, якое адбірае мне спакой. Можа, вы чулі, што я ўжо даўжэйшы час перапісваўся з адной асобай зь Менску (назавём яе N). Завязалася лістоўная прыязьнь, шчырасьць. Вось, прыехаўшы і пазнаёміўшыся асабіста, уся мая прыязьнь да яе разьвеялася. Не магу ёй адказаць тым самым, не магу... і гэта так мучыць! Раблю чалавеку прыкрасьць... Ці ж гэта можа не балець?»

Рэдактар «Нашай нівы» Аляксандр Уласаў адмаўляўся друкаваць ягоныя першыя творы

Паводле Ластоўскага: «На пачатку траўня месяца (...) Максім Багдановіч (...) прыслаў у „Нашу ніву“ маленькі сшытачак (...) твораў (...). Нябожчык Ядвігін [Ядвігін Ш. — В. Дэ Эм.] ахрысьціў гэты сшытачак „дэкадэншчынай“. (...) сшытак вярнуўся зь перагляду (...), перакрэсьлены сінім алоўкам з надпісам рукой А. Уласава „В архів“. (...) Празь некалькі тыдняў (...) Максім Багдановіч прыслаў (...) новых вершаў (...), але вершы былі зноў „дэкадэнцкія“ і дзеля гэтага трапілі ў тую ж папку (...) „В архів“. Там яны пралежалі да канца жніўня, калі іх выцягнуў на сьвет С. Палуян, які, прачытаўшы вершы, з надзвычайным захапленьнем стаў бараніць іх...»



Мікі Маўс (Mickey Mouse) па-беларуску – 25 серый запар!

 


Сямейка Смітаў па-беларуску